Як стала вядома берасцейскай «Вясне», расфарміроўваецца Івацэвіцкая калонія №5. На месцы калоніі амаль у цэнтры горада хутка будзе лячэбна-працоўны прафілакторый, у якім збіраюцца лячыць жанчын ад алкагалізму. Фактычна ЛПП з'яўляюцца месцам пазбаўлення волі, дзе асноўны метад лячэння — прымусовая праца. Як сведчыць статыстыка, Беларусь ужо даўно ў лідарах па злоўжыванню алкаголем. Большасць злачынстваў адбываецца па прычыне алкагалізацыі грамадства. Усё больш і больш у крымінальных злачынствах фігуруюць нецвярозыя жанчыны.