Навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з ШІЗА пасля чарговых содняў. Яна там ужо больш 30 дзён запар

А адваката да яе не пускаюць

Паліна Шарэнда-Панасюк са сваёй сям'ёю

Муж Паліны Шарэнда-Панасюк, Андрэй Шарэнда, у сваім Фейсбуку паведаміў наступнае:
«Паліна не выйшла з ШІЗА ні пасля 20, ні пасля 30 дзён знаходжаньня там. Хутчэй за ўсё Паліна правядзе ў халодным, вільготным і цёмным падвале запар мінімум 40 сутак. А за тры з паловай месяцы знаходжаньня ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча) гэта будзе ўжо 80 дзён катаваньняў холадам, голадам і жудаснай антысанітарыяй. [..] Адваката да Паліны не прапускаюць. Паўтары месяцы мы нічога ня ведаем пра стан яе здароўя».

Нагадаем, што паўтары тыдні таму Андрэй паведамляў: адваката не пускаюць да Паліны ўжо на працягу 3 месяцаў.

Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка з Берасця. Спачатку ей прысудзілі 2 гады калоніі нібыта за тое, што ад Паліны пацярпелі ажно 7 міліцыянтаў падчас аднаго вобшуку ў яе сям'і. Потым за нібыта шматлікія парушэнні ў калоніі дадалі яшчэ 1 год зняволення. Мужа Паліны Андрэя таксама збіраліся судзіць па крымінальнай справе, але ж ён здолеў з'ехаць з Беларусі разам з дзецьмі.
Made on
Tilda