Навіны

Імша за славутых, забітых беларусаў і палітвязняў

Прайшла ў Варшаве
У касцёле Святога Аляксандра адбылася святочная служба Небаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ксёндз Вячаслаў Барок расказаў прысутным, што азначае гэта свята. Успомніў пра Варшаўскую бітву 1920 года, якая засталася ў памяці нашчадкаў як «Цуд на Вісле». У гэтай бітве на баку Польшчы ўдзельнічалі і беларусы пад камандаваннем Станіслава Булак-Балаховіча. У выніку Заходняя Еўропа ўратавалася ад распаўсюду чырвонай заразы.

Адбылася памінальная літургія за ўсіх славутых беларускіх дзеячоў, а таксама за забітых і замучаных рэжымам. Таксама прысутныя маліліся за беларуских палітвязняў, якія пакутуюць ў месцах зняволення, прасілі Госпада ўмацаваць іх здароўе і сілу духа. Пасля службы адбылася імпрэза ў памяць забітага 15 жніўня 1972 г. (меркавана, па прыказу КДБ) мастака і аднаго з лідараў нацыянальна-культурніцкага руху 60-70-х гг. мінулага веку Лявона Баразны.
2024-08-15 23:23