Навіны

Міліцыянт Руслан Куцко зноў участковы

Паніжэнне вядомага міліцыянта, які абражаўся з-за эмадзі
Руслан Куцко. Фота: тэлеграм-канал «Каратели Беларуси»
Супрацоўнік Івацэвіцкага РАУС Руслан Куцко праславіўся на ўсю Беларусь тым, што змог зарабіць добрую суму на артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (Знявага прадстаўніка ўлады) — мінімум 8500 рублёў. Знявага адбывалася ў інтэрнэце ў выглядзе каментароў і смайлікаў за «заслугі» у 2020 годзе. За знявагу Куцко асудзілі не менш за 7 чалавек, прычым Вольгу Кронду з Івацэвічаў — двойчы. На кожным судзе Руслан Куцко патрабаваў ад абвінавачаных выплаты маральнай кампенсацыі. А так званую «знявагу» ад многіх законапаслухмяных грамадзян Куцко атрымаў за тое, што падчас мірных акцый 2020 года старанна фіксаваў на відэа твары ўдзельнікаў, затым па гэтых відэа складаліся пратаколы. Куцко па складанню пратаколаў хадзіў у перадавіках. А затым выступаў у судах у якасці сведкі.

У тым жа 2020 годзе Куцко павысілі з участковага да пасады оперупаўнаважанага па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі аддзела ўнутраных спраў Івацэвіцкага райвыканкама.

Але, па дадзеных ад нашай крыніцы, у пачатку студзеня 2024 года Куцко быў вернуты на старую пасаду — участковага. Па чутках, ці то «не пацягнуў», ці то «залаціў ручкі». Па дадзеных асацыяцыі былых сілавікоў Belpol, сам Куцко не раз парушаў закон і атрымліваў мінімальныя штрафы.
Made on
Tilda