Паліне Шарэнда-Панасюк збіраюцца дадаць 1 год зняволення [Адноўлена]
6 красавіка 2022 на выязным паседжанні суддзя Мікалай Крупадзёраў разглядаў новую крымінальнаю справу адносна палітзняволенай Паліны. Падстава — нібыта шматлікія парушэнні з боку жанчыны падчас знаходжання ў калоніі.
Як паведамляе яе муж, пракурор запатрабаваў для жанчыны дадаць яшчэ 1 год пазбаўлення волі. На паседжанне нікога з родных або сяброў не пусцілі.
Чарговы вырак будзе агучаны 7 красавіка там жа, дзе і праходзіць суд: наўпрост у гомельскай жаночай калоніі.
Нагадаем, што Паліне Шарэнда-Панасюк ужо прызначылі 2 гады пазбаўлення волі, яна прызнана палітзняволенай. Яе мужа Андрэя таксама пераследавалі ды збіраліся судзіць за "паклёп на прэзідэнта" (арт. 367 КК), але ж актывіст з'ехаў з краіны. У пары двое дзяцей, якія засталіся ў Беларусі. Адноўлена 7 красавіка: суддзя агучыў сваё рашэнне: Паліне дадалі 1 год зняволення.