Іншыя артыкулы

Супрацоўнік ДАІ даведаўся, што чалавек «часова беспрацоўны» і загадаў прыйсці ў цэнтр занятасці

Што рабіць? Парада юрыста
У сацсетках адна карыстальніца з Беларусі падзялілася сваёй гісторыяй: супрацоўнік ДАІ даў ёй паперу з «паведамленнем аб яўцы» ў цэнтр сацыяльнай занятасці. Гэта адбылося пасля таго, як супрацоўнік ДАІ даведаўся, што жанчына на дадзены момант не працуе.

На паперцы пазначана: куды прыходзіць (цэнтр занятасці выканкама), ў якія гадзіны (гадзіны працы Цэнтра), з якімі дакументамі, дата калі дадзенае паведамленне ўручана. Але ці з'явіўся абавязак у чалавека прыйсці ў цэнтр занятасці з-за такой паперы?
Кароткі адказ: не, прыходзіць неабавязкова.
Пра гэта напісана ў самой паперцы: «рэкамендуецца» прыйсці ў Цэнтр сац. занятасці. Ніякай адказнасці за тое, што падобныя рэкамендацыі праігнаруюцца, дзейным беларускім заканадаўствам не прадугледжана.
2026-03-04 13:12