Навіны

Ураджэнца Берасцейскай вобласці затрымалі па вяртанні з-за мяжы

За каментары пра міліцыянтаў
Як паведаміла ГУУС Менскай вобласці, яны затрымалі 39-гадовага ўраджэнца Берасцейскай вобласці. Па прычыне таго, што мужчына напісаў у нібы «экстрэмісцкіх» чатах нейкія абразлівыя каментары пра міліцыянтаў.
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Міліцыянты паведамілі, што ўзбудзілі супраць мужчыны крымінальную справу па арт.369 (Абраза прадстаўніка ўлады).

З затрыманым міліцыянты запісалі «пакаяльнае» відэа і ўставілі ў сваё афіцыйнае паведамленне пра затрыманне.

Гэта выпадак яскрава сведчыць, што рэпрэсіі ў краіне працягваюцца.

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
2026-05-11 12:24