Іншыя артыкулы

Як ў Варшаве прайшла прэзентацыя кнігі Юрыя Фельшцінскага «Беларусь Наталлі Радзінай»

Крайні злева Фельшцінскі, крайняя справа Радзіна
16 студзеня 2025 года на пляцоўцы цэнтра Анджэя Вайды ў Варшаве адбылася прэзентацыя новай кнігі амерыканскага гісторыка Юрыя Фельшцінскага «Беларусь Наталлі Радзінай». Кніга была прадстаўлена на трох мовах: рускай, беларускай і ўкраінскай, рыхтуецца пераклад на польскую.

Кніга пра нашу зямлячку, рэдактаркі «Хартыя-97» Наталлю Радзіну. Праз успаміны журналісткі, яе асабістай гісторыі, гісторыі яе сяброў і аднадумцаў падаецца найноўшая гісторыя Беларусі. Паводле Наталлі, вельмі важна будучым пакаленням ведаць праўду пра тое, што адбывалася пры А.Лукашэнку, праз якія трагедыі, паламаныя лёсы і смерці прыйшлося прайсці беларусам, як чалавек з дыягназам мазаічная псіхапатыя вынішчае народ, яго культуру і гандлюе дзяржавай дзеля сваіх асабістых інтарэсаў.
На прэзентацыі было шмат людзей, сярод якіх такія вядомыя асобы як Андрэй Саннікаў, яго жонка, вядомая журналістка, яго жонка Ірына Халіп, сяброўка Наталлі, з якой разам працавалі і сядзелі за кратамі ў 2010 таксама разам. Прыехала былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з мужам Андрэем Шарэндам. Прысутнічаў журналіст Белсату Сяргей Пеляса, які вучыўся з Наталляй у адной школе ў Кобрыні, іх бацькі ваенныя. Была на прэзентацыі былая беларуская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка і шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы Аляксандра Герасіменя. Прысутнічалі на прэзентацыі беларусы, украінцы, палякі, а таксама былыя палітвязні. Вёў прэзентацыю ксёндз Вячаслаў Барок, які праз сваю мужную пазіцыю апынуўся ў выгнанні. Было зададзена шмат розных пытанняў аўтару Фельшцінскаму і галоўнай гераіні Радзінай. На ўсе пытанні, нават калі яны былі незручнымі, адказвалася спакойна.

У канцы прэзентацыі, якая доўжылася больш трох гадзін, жадаючыя маглі набыць кнігі з аўтографамі аўтара і галоўнай гераіні выдання. Як было заяўлена, ўсе грошы з продажу пойдуць на дапамогу Ўкраіне.
Made on
Tilda