Навіны

Святар Ігар, якога затрымалі 2 лістапада, выйшаў з ІЧУ

Ён адседзеў содні — і адразу пайшоў праводзіць службу

Ігар Кандрацьеў

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», святар Ігар Кандрацьеў 14 лістапада 2022 года выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. Ды адразу адправіўся праводзіць службу ў царкву.

Нагадаем, што 02.11.2022 у Берасці былі затрыманыя святар грэка-каталіцкай царквы Ігар Кандрацьеў і рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. Па стане на 14 лістапада 2022, Бараноўскі ўсё яшчэ ў ІЧУ: яму суддзя Грушко прысудзіў на 3 содняў больш. Вядома, што па меншай меры Бараноўскага абвінацілі па адміністрацыйнаму артыкулу ч.2 арт.19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Made on
Tilda