Сяргей Скулавец, які працаваў у Беларусі журналістам, паведаміў пра крымінальную справу супраць яго
Як напісаў сам Скулавец 23 верасня 2024 у сваім Фэйсбуку, у яго маці правялі ператрус, потым яшчэ адзін ператрус на ягоным хутары. «Справа дакладна звязаная з Белсатам», — паведаміў мужчына.
Нагадаем, што Скулавец з Івацэвічаў. Год таму з'ехаў з Беларусі як раз перад чарговай хваляй вобшукай у журналістаў. Сам Скулавец таемна супрацоўнічаў з Белсатам (пісаў і здымаў для рэдакцыі). Ужо ў эміграцыі даў інтэрв'ю пра свой пераслед.