Што такое «карагодная справа»?
«Карагодная справа» — адна з самых масавых рэпрэсіўных крымінальных спраў пасля пратэстаў 2020 году ў Беларусі. За ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 у Берасці, даюць пакаранні ад «хатняй хіміі» да калоніі. На дадзены момант асуджана ўжо 132 чалавека. «Карагоднай» справу празвалі ў народзе (а затым і ў медыя) праз тое, як праходзіла тая пратэстная акцыя: людзі спыніліся на скрыжаванні дарог ды вадзілі карагод пад песні з калонкі, пакуль іх не разагнаў вадамёт.