Навіны

-2 палітвязня: цалкам адбылі пакаранне 2 «карагодніка»

Абодва адбылі па 2 гады «хіміі»
Злева: Радзівон Кандрацюк. Справа: Віктар Лабко
Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», у канцы ліпеня або пачатку жніўня 2023 года вызваліліся палітзняволеныя Радзівон Кандрацюк і Віктар Лабко. Абодва былі асуджаны ў межах так званай «карагоднай справы» да 2 год «хіміі» (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, ПУАТ).

Радзівон да затрымання навучаўся ў каледжы. Адбываў тэрмін у асіповічскім ПУАТ №48.

Віктар Лабко адбываў тэрмін у шклоўскім ПУАТ №49.
Што такое «карагодная справа»?
«Карагодная справа» — адна з самых масавых рэпрэсіўных крымінальных спраў пасля пратэстаў 2020 году ў Беларусі. За ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 у Берасці, даюць пакаранні ад «хатняй хіміі» да калоніі. На дадзены момант асуджана ўжо 132 чалавека. «Карагоднай» справу празвалі ў народзе (а затым і ў медыя) праз тое, як праходзіла тая пратэстная акцыя: людзі спыніліся на скрыжаванні дарог ды вадзілі карагод пад песні з калонкі, пакуль іх не разагнаў вадамёт.
Made on
Tilda