Навіны

Затрыманы з-за чат-рулеткі пружанец

У размове з правакатарам ён выказваўся супраць Лукашэнкі ды адзначаў, што менавіта праз Лукашэнку ва Ўкраіну ляцелі ракеты
Калаж. Выкарастана фота Сямёна з яго сацсетак (фота ад 2013 года)
У блізкім да берасцейскага ГУБАЗіКу тэлеграм-канале з'явілася паведамленне пра крымінальнаю справу супраць чарговага ўдзельніка чат-рулеткі. Гэтым разам гаворка пра 35-гадовага Сямёна, і ён з Пружан (вынікае з яго сацсетак).

Паводле сілавікоў, на мужчыну завялі крымінальную справу па арт.368 за публічную абразу А.Лукашэнкі. У відэа сілавікоў ёсць размова Сямёна ў чат-рулетцы, дзе Сямён негатыўна выказваецца пра Лукашэнку ды адзаначае: менавіта праз Лукашэнку ва Ўкраіну ляцяць ракеты.

У Сямёна падставай для крымінальнай справы з-за чат-рулеткі сталі размовы з правакатарам Ігарам Канюшыкам, былым сілавіком. Раней былі паведамленні пра затрыманні пасля размоваў у чат-рулетцы з иншым праватарам, Юрыем Камаром.
Made on
Tilda