Берасцейца затрымалі ў 2024 годзе за пратэсты 2020 года. Далі калонію
Ён вызваліўся, з'ехаў з сям'ёю ў Польшчу — і просіць падтрымкі на першы час
Андрэй Салапура працаваў настаўнікам замежных моў. Напачатку 2024 года яго жорска затрымалі з-за пратэстаў, якія праходзілі ў жніўні-2020 у Берасці. Мужчына цалкам адбыў тэрмін (паўтары гады калоніі), але па вызваленні (як гэта часта робяць з экс-палітвязнямі) сілавікі не давалі спакойна жыць. Пастаянныя праверкі, пагрозы — і вось Андрэй вырашыў уцякаць разам з сям'ёй у іншую краіну.
Цяпер берасцеец просіць дапамагчы пачаць жыццё ў новай краіне. Для выдаткаў на першыя 2 месяцы адкрыты збор на BySOL.