Судовыя паседжанні

Суровыя тэрміны па «карагоднай справе» запрасіў пракурор Генадзь Буры

Сёння ў судзе Маскоўскага раёну Берасця абвінавачанне запрасіла тэрміны для сёмай групы па карагоднай справе. Яны аказаліся занадта суровымі.

Генадзь Буры, які раней папрасіў прызнаць вінаватым забітага Генадзя Шутава і запрасіў 10 гадоў для сведкі забойства Аляксандра Кардзюкова, гэтым разам патрабуе адправіць на 2.5 гады ў калонію Ігара Лаптановіча, тры гады «хатняй хіміі» для Юліі Лаптановіч (жонка Ігара Лаптановіча), даць тры гады «хіміі» Андрэю Касцюку, два з паловай гады «хіміі» Наталлі Шыла і Уладзіміру Макарэвічу, астатнім фігурантам – Таццяне і Аляксею Біруковым, Арцёму Андрасюку, Дар’і Дзям'янка, Канстанціну Пяцінкіну, Сяргею Дягцярыку і Андрэю Парфеевецу два гады «хатняй хіміі».

Адзначым, што ў сямʼі Лаптановічаў трое дзяцей.

Па словах намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча, гэта быў першы выпадак у гісторыі сучаснай Беларусі "ужывання вадамета ў дачыненні да ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі"

Made on
Tilda