Навіны

У Івацэвіцкім раёне на «выбарах» чальцы камісіі паказваюць пальцам у бюлетэні, за каго галасаваць

Ілюстрацыя берасцейскай «Вясны»
Спецаперацыя пад назвай «выбары» ідзе ў Беларусі з 21 студзеня 2025. Амаль тыдзень раённыя гарадкі Берасцейшчыны ўяўляюць сабою асаду людзьмі ў форме з бронежылетамі са зброяй. Не сталі выключэннем і Івацэвічы. На вуліцах, у будынках, ля будынкаў, дзе выбарчыя ўчасткі, паўсюль грозныя памагатыя Лукашэнкі, якія давалі клятву служыць свайму народу (але замест гэтага служаць інтарэсам толькі аднаго чалавека).

Але не толькі міліцыя сочыць за «парадкам» падчас так званых «выбараў». Па дадзеных, якія мы атрымалі ад адной крыніцы, на адным з выбарчых участкаў у Івацэвіцкім раёне (ў рэдакцыі ёсць дакладны нумар выбарчай камісіі) чальцы камісіі не проста сочаць за выбаршчыкамі ў і так адкрытых кабінках для галасавання (каб не фоткалі, не выносілі бюлетэняў, не псавалі бюлетэняў). Па сцвярджэннях крыніцы, чальцы камісіі стаяць ля кабінак і ў некаторых выпадках падказваюць пальцам, дзе трэба ставіць галачку ў бюлетэнях (за Лукашэнку). Відавочна, што гэта з'яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.
выборы-2025
Made on
Tilda