30 сакавіка 2025 года беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю ў цэнтры Варшавы. Тэмай гэтага мерапрыемства было абмеркаванне спробы прыватызаваць Лукашэнкам 25 сакавіка — аднаго з галоўнейшых святаў вольных беларусаў — Дзень волі. Але, як было адзначана выступоўцамі, «каранацыя» Лукашэнкі не засланіла Дзень волі. Святкаванне яго прайшло па ўсім свеце, ўключаючы й Варшаву. Па цэнтры польскай сталіцы беларусы прайшлі святочным маршам, адбылася канферэнцыя ды іншыя мерапрыемствы.
Удзельнікі акцыі ў абавязковым парадку патрабавалі спынення рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітвязняў. Удзел у акцыі прыняла дзяўчына-«крык» Яна Шостак. Але на гэты раз «хвіліны крыку» ад Яны не было, яна чытала вершы. Акцыя праходзіла пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Людзі трымалі ў руках партрэты палітвязняў, плакаты і расцяжку з гербам Пагоняй.