Навіны

Беларусь гатовая да вайны?

Фота ілюстрацыйнае. Крыніца фота: Enrique / pexels.com
Як стала вядома «Берасцейскай Вясне», на перакрыжаванні перад Маларытай стаіць вайсковы патруль, які правярае дасканала ўсе праязджаючыя ў адзін ці другі бок мясцовыяаўто, а прыезжым учыняюць сапраўдны допыт: адкуль, куды, да каго, чаму, таксама наконт прадметаў у аўтамабілі цікаўнасць правяраючых даходзіць да абсурду.

Сітуацыя выглядае даволі абвостранай. Пачалі ў вобласці сярод людзей цыркуляваць размовы, што трэба рыхтавацца да вайны. Тыя, хто лічыць, што Украіна напала на Расію, чакаюць удару з боку Украіны — а хто мае крытычнае мысленне лічаць, што Лукашэнка дагуляўся, што Расея ўцягне-такі Беларусь у вайну. Ужо пайшла па людзях інфармацыя, як падрыхтавацца да вайны, чым патрэбна назапасіцца. Найгорш былым палітзняволеным і тым, хто адзначыўся ў нязгодзе з рэжымам. Да іх прыходзяць, робяць папярэджанні, а то і ператрусы. Вельмі цікавіць ахоўнікаў рэжыму пытанне, ці маюць сувязь з тымі, хто выехаў за мяжу.

Чытайце таксама:

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda