Берасцейца-палітвязня, якога нядаўна перавялі з адной "хіміі" ў іншую, сёння судзілі ў Гомелі
«Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Скрыншот раскладу судовых паседжанняў у маларыцкім судзе на 15 верасня 2022 Сяргея Ярошкіна, якога 5 верасня 2022 перавялі ў гомельскі ПУАТ, 15.09.2022 судзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паседжанне адбылося ў Савецкім судзе Гомелю, суддзя Мохараў. Вынікі суду на дадзены момант невядомыя.