Сяргея Ярошкіна, якога 5 верасня 2022 перавялі ў гомельскі ПУАТ, 15.09.2022 судзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паседжанне адбылося ў Савецкім судзе Гомелю, суддзя Мохараў. Вынікі суду на дадзены момант невядомыя.
Раней Сяргей адбываў пакаранне ў ПУАТ №39 у Крупках. Туды ў канцы жніўня-2022 прыязджаў АМАП ды збіваў "палітычных.
Нагадаем, у лістападзе 2021 года Сяргею прысудзілі 2 гады 6 месяцаў абмежавання волі па "карагоднай справе".