Хаця 15 сутак адміністрацыйнага арышту скончыліся
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык павінен быў быць вызвалены 24 лістапада 2023, адбыўшы 15 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання. Але, па інфармацыі берасцейскай «Вясны», на волю ён не выйшаў.
Магчыма, сілавікі вырашылі «перазатрымаць» праваабаронцу на 72 гадзіны, і тады Аляксандр Вайцешык мусіў бы вызваліцца 27 лістапада. Але па стане на вечар 27.11.2023, ён так і не выйшаў на волю. Па якой прычыне праваабаронцу не вызвалілі — невядома.
Нагадаем, што Аляксандр Вайцешык быў затрыманы 9 лістапада пасля вобшуку ў яго кватэры. 10 лістапада суддзя суда г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна Ірына Паўлоўская пакарала Вайцешыка 15 суткамі арышту па ч.2 арт.19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюду такой інфармацыі).
Чытайце далей: