Іншыя артыкулы

Што рабіць, калі ў цябе патрабуюць людзі ў пагонах тэлефон

Іллюстрацыйнае фота. Крыніца: unsplash.com
Многіх беларусаў цікавіць гэтае пытанне. Таму што нярэдка тэлефон становіцца небяспечнай рэччу, калі нечакана да цябе ў дом прыходзяць міліцыянты ці проста падыходзяць у грамадскім месцы і патрабуюць тэлефон на прагляд.

Адказвае на гэта пытанне юрыст з Менску Іван Чорны.

Паводле Івана Чорнага, у сілу яўных і выдуманых прычын і абставін у цяперашняй Беларусі тыя структуры, якія сябе называюць праваахоўнікамі, дзейнічаюць у рэжыме мер па прадухіленню ўсяго таго, што яны сабе напрыдумвалі. У іх гэта называецца «забеспячэннем нацыянальнай бяспекі».

У сілу акалічнасцяў, якія склаліся пасля 2020 года, дзейнічаюць яны ўсімі магчымымі і немагчымымі спосабамі і сродкамі. Але ў адрозненне ад супрацоўнікаў ДАІ, якія прад'яўляюць патрабаванні да асобы, што кіруе транспартным сродкам, у міліцыянтаў няма выразнай інструкцыі. У іх ёсць складзенае меркаванне, альбо аператыўная распрацоўка, альбо аператыўная інфармацыя ў адносінах да асобы. Што ў канкрэтнай асобы, у якую яны тыкаюць пальцам, ёсць у электроннай прыладзе нейкая інфармацыя. Роўна з такой жа ступенню адказнасці так называемыя праваахоўнікі могуць заяўляць грамадзяніну, прад'яўляючы патрабаванні аб паказе змесціва кішэняў у тым ліку электронную прыладу, маючы на ўвазе тэлефон, якую той трымае пры сабе.
Іллюстрацыйнае фота. Крыніца: unsplash.com
З пункту гледжання заканадаўства сітуацыя выглядае такім чынам: грамадзянін можа дабравольна прад'явіць патрабуемае. Пры гэтым мае законнае права пераканацца, што агучаныя патрабаванні з боку супрацоўніка міліцыі агучаны сапраўдным супрацоўнікам міліцыі, у якога ёсць пасведчанне з нармальным тэрмінам дзеяння, тым самым ёсць права на прад'яўленне вышэй пералічаных патрабаванняў.

Грамадзянін таксама мае права адмовіцца ў прадстаўленні тэлефона. І тады супрацоўнік міліцыі павінен выканаць працэдуру ў выглядзе панятых, пратакола выемкі або ізымання патрабуемай прылады. Падчас гэтай працэдуры супрацоўнік павінен забяспечыць правы і законныя інтарэсы грамадзяніна, таму што дзеянні супрацоўніка міліцыі могуць быць «імем рэвалюцыі», а неабходна дзейнічаць ў рамках заканадаўства.

Праваахоўнік не мае права пры адмове даць тэлефон для праверкі яго змесціва прымяняць сілу або затрыманне ў выглядзе непадпарадкавання супрацоўніку міліцыі. Усё павінна быць па працэдуры.

Паводле юрыста Івана Чорнага, калі супрацоўнік міліцыі дзейнічае незаконна, кожны мае права спытаць у яго: «Таварыш міліцыянер, скажыце, як я сябе павінны ўспрымаць: як чалавек у адносінах да якога здзяйсняецца працэсуальнае дзеянне або чалавек у адносінах да якога здзяйсняецца злачынны замахна яго маёмасць, жыццё і здароўе? І калі вы, грамадзянін, на якога зараз апранута форма супрацоўніка міліцыі, мне гэта не паясніце, то я буду дзейнічаць як чалавек, у адносінах да якога здзяйсняецца разбойны напад. Я патрабую, каб вашы дзеянні суадносіліся з заканадаўствам.

Тое, што людзям ў пагонах зараз не да законаў, — гэта ўсяго сведчанне таго, што прафесійны ўзровень асабістага складу, якім укамлектаваны так называемыя сілавікі, вельмі нізкі. Выходзіць, у нас любая істота, па словах юрыста Чорнага, якая схапіла прадмет пацяжэй, можа назваць сябе сілавіком, «калі я вас мацней, то ўспрымайце мяне сілавіком: я вас буду біць, а вы павінны маўчаць». Гэтаму трэба супраціўляцца, карыстаючыся рамкамі закона.

Невыкананне заканадаўства людзьмі ў пагонах — гэта злачынства. Якое ў выніку будзе абавязкова пакарана.

Па закону мусіць быць адным чынам, але як жа сабе паводзіць падчас жорсткіх рэпрэсій, каб заставацца ў бяспецы?

Паводле дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Хрысціны Рыхтэр, датычна таго, што ў вас ёсць дома, у тэлефоне вы заўсёды павінны проста разумець, што ў стрэсавай сітуацыі вы дасцё тэлефон, вы дасцё пароль ад гэтага тэлефона, вы будзеце проста разгубленыя і не зможаце сабрацца. Канешне, вельмі зайздросна тым людзям, якія зробяць так, як раіць Іван Чорны. Але, хутчэй за ўсё, гэтага не адбудзецца. Тады трэба быць падрыхтаваным. Усё ж такі, каб тэлефон быў чысты, празрысты, каб там нічога не было. Відавочна, што заўсёды можна нешта скачаць, усталяваць і г.д. Таму проста трэба быць вельмі-вельмі асцярожным. Не думаць, ну і што, калі я ўстанаўлю там тэлеграм-канал, не выдалю гісторыю, ну і што тут здарыцца. Памятайце, калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі вы павінны разумець, што ў небяспецы ўсе людзі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Таму трэба сябе рыхтаваць, быць вельмі асцярожным Усе гэтыя матэр´ялы ад спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы ўжо шмат разоў напісаны.
Made on
Tilda