У Беларусі вялікая праблема з адвакатамі для «палітычных». Многія адвакаты паплаціліся за ўдзел у палітычных справах: адных пасадзілі, другіх пазбавілі ліцэнзіі. З тых, хто застаўся, частка асцерагаецца ад абароны палітычных, частцы няма даверу. Што рабіць падсудным, пацікавілася жонка палітвязня з Берасцейскай вобласці, каб не застацца сама на сам з карнай сістэмай. Адказвае былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка:
— Я як юрыст і праваабаронца ў сваёй справе разумеў, што ні адзін адвакат мяне не абароніць, у краіне, дзе няма справядлівага і незалежнага суда. Так і адбылося, і не толькі па маёй справе, а і па тысячы іншых справах палітычных вязняў. Але ў апошні час, калі рэжым фактычна і адкрыта называе тых, хто абвінавачваецца па Крымінальнаму кодэксу экстрэмісцкага ці нават тэрарыстычнага накірунку, ўсё часцей і часцей да праваабаронцаў даходзіць інфармацыя, што немагчыма знайсці абарону для чалавека, які знаходзіцца ў Беларусі. Фактычна цяпер у краіне склалася сітуацыя неаб'яўленага надзвычайнага становішча. Амаль усе грамадзянскія правы, якія гарантаваны Канстытуцыяй, абмежаваны і не забяспечваюцца дзяржавай. Як яшчэ назваць сітуацыю, у якой дзяржава адмаўляецца выконваць свае прамыя абавязкі — абараняць сваіх грамадзян? Таму, калі казаць пра абарону тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, і каго арыштоўваюць і кідаюць за краты, то магчымасцей для гэтага з кожным днём становіцца ўсё менш. Адвакаты не хочуць рызыкаваць сваімі ліцэнзіямі, каб бараніць тых, каго рэжым называе экстрэмістамі ці тэрарыстамі.
ле ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе Беларусі, у артыкуле 44 прадугледжана, што, акрамя прафесійных адвакатаў, права на абарону могуць ажыццяўляць блізкія родзічы падазраваных. Да такіх адносіцца муж, жонка, бацькі, дзеці, родныя браты і сёстры, бабулі і дзядулі. Але ў Беларусі — гэта хутчэй мёртвы артыкул, чым жывы. Бо ён на практыцы не працуе. Закон вырашэнне гэтага пытання аддаў на водкуп суда. Я, напрыклад, падаваў такое прашэнне, каб маім абаронцам быў мой сын-юрыст. Але суд адмовіў. Тым не менш гэта зафіксавана ў маёй справе. Гарантуе таксама абарону грамадзяніна і Канстытуцыя, арт. 62, які гарантуе кожнаму права на юрыдычную дапамогу, у тым ліку і ў судзе. Гэта галоўны наш інструмент, якім мы павінны карыстацца. Але гэты артыкул таксама не працуе па той жа прычыне, што і артыкул 44 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Нягледзячы на гэта трэба дамагацца і рабіць спробы, каб стаць абаронцам свайго роднага.
Але блізкія могуць быць абаронцамі толькі падчас разбіральніцтва па крымінальнай справе. Калі прыгавор вынесены, паўнамоцтвы роднага ў якасці абаронцы заканчваюцца. І ўсё роўна трэба шукаць адваката, заключаць з ім дамову, каб ён мог камунікаваць з асуджаным у месцы зняволення.
Паводле праваабаронцы Леаніда Судаленкі, гэта дасць магчымасць часцей мець інфармацыю пра асуджага роднага. Калі праца адваката не будзе задавальняць, яго можна ў працэсе мяняць.