Навіны

Сярод вызваленых 31 грамадзян Украіны ёсць жанчына, якая жыла на Берасцейшчыне

Лідзія Грук. Фота: Суспільне Новини/Іван Антипенко
22 лістапада 2025 была вызвалена Лідзія Грук, паведаміла ўкраінскае выданне Суспільне. Гэта жанчына да затрымання жыла ў Маларыцкім раёне, каля беларуска-ўкраінскай мяжы.

Жанчына распавяла, што яе асудзілі на 4 гады калоніі — хаця яна нічога не рабіла. Таксама расказала, што яе муж дапамагаў Украіне — і яму за гэта прысудзілі 24 гады пазбаўлення волі.

У пары чацвёра дзяцей, яны засталіся ў Беларусі. Іх даглядаюць сваякі мужа, распавяла Лідзія Грук тым жа ўкраінскім журналістам.

У суботу 22 лістапада з беларускіх калоній аддалі ва Ўкраіну 31 грамадзян Украіны. Колькі сярод іх было палітвязняў — пакуль невядома.
Made on
Tilda