У Баранавічах малады чалавек меў неасцярожнасць выкласці ў Instagram відэа ў куртцы, падобнай на міліцэйскую. Відэа суправаджалася надпісам: «Когда надо ехать на вызов».
А сапраўдным міліцыянтам такі жарт не спадабаўся.Яны хуценька скіравалі ўсе свае прафесійныя навыкі на пошукі так званага злачынцы. У выніку, па нашых дадзеных, хлопца аштрафавалі на 840 рублёў.
Што тут і казаць. 5 гадоў сілавікі ўсімі сіламі затыкаюць рты беларусам. Шкарпэткі ці што яшчэ на чалавеку бел-чырвона-белага колеру – штраф або суткі. Значок з гістарычнымі выявамі, каментар у інтэрнэце, нават лайк, які паказвае крытычнае стаўленне да падзей, чыноўнікаў, міліцыянтаў — тое самае. А калі на Лукашэнку — то лічы, замахнуўся на Бога — гэта ўжо не адзін год калоніі.
Такім чынам ахоўнікі рэжыму адвучваюць людзей ад самастойнага мыслення, ад крэатыву, ад крытыкі тых, каго за свае грошы нібы нанялі на службу для аховы парадку, для аховы ад махляроў, бандытаў і злодзеяў. Надоўга баранавіцкі малады чалавек запомніць свой «прыкол» і не толькі за вялікую суму штрафу, але і тую характарыстыку, якую яму далі дзяржаўныя трубадуры (напрыклад, у праўладным тэлеграм-канале «Обратная сторона»).