Берасцейская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, якая апынулася на волі 1 лютага 2025 года, распавяла пра прайшоўшы год на свабодзе.
Гэты год актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» быў насычаны справамі як асабістага характару, так і грамадскага. Найперш, канешне, трэба было прыйсці ў сябе, паправіць здароўе, падарванае жахлівымі ўмовамі беларускіх турмаў, пасябраваць наноў з дзецьмі, якія ўсё ж адвыклі ад мамы за 4 гады. І гэта моцная Паліна пераадолела, як сама сказала, нагнала прапушчанае.
За гэты год свабоды Паліна шчаслівая ад таго, што ў сям'і ўсё добра, а яшчэ яна шчаслівая, што бачыць, што настрой людзей за гэтыя цяжкія гады эміграцыі не змяніўся. Людзі па-ранейшаму жадаюць перамогі над дыктатурай. Са свайго боку Паліна рабіла шмат, каб данесці праўду пра беларускіх палітвязняў і ўмовы беларускіх месцаў зняволення. Таму лічыць сваю грамадска-палітычную дзейнасць вельмі паспяховай і вельмі выніковай. Яе выступы ў Еўрапарламенце і шматлікія сустрэчы з высокімі чыноўнікамі і замежнымі журналістамі дапамаглі еўрадэпутатам і еўрапейцам з першых рук даведацца жудасную інфармацыю пра рэпрэсіі ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Паліны ўпэўненая, што менавіта яе намаганнямі былі ўключаны ў спісы вызваленых ў апошняй групе Алена Гнаўк і Вікторыя Кульша, якія знаходзіліся ў зарэчанскай калоніі для жанчын-рэцыдывістак і былі ў крытычным фізічным стане.
Паліна вельмі хоча, каб беларусы дружна змагаліся за свабоду Беларусі супраць дыктатарскага рэжыму: «Толькі разам мы зможам дайсці да перамогі, каб [Лукашэнка], які ў Менску загадвае, як людзям жыць, то святло выключае на вуліцах, то цяпло ў батарэях змяншае замест таго, каб знаходзіцца ў турме і несці адказнасць за свае злачынствы», — гаворыць Паліна Шарэнда-Панасюк. Яна лічыць, што гэта наш выклік і адначасова наша ганьба тое, што Лукашэнка застаецца там, што народ у 2020 яго не прыбраў. Паліна таксама лічыць, што нам усім трэба змагацца за далейшае вызваленне ўсіх палітвязняў. А вызваленым дапамагаць адаптавацца у эміграцыі, ды спадзявацца не толькі на фонды, але і на сілы беларускай дыяспары.
Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана была затрымана 3 студзеня 2021 года. Асуджана на 2 гады за нібы гвалт у адносінах да міліцыянта і абразу Лукашэнкі. Замест двух гадоў за кратамі адбыла чатыры.