Пра людзей

Пакараным «хатняй хіміяй» жывецца як у пекле

Мясцовыя міліцыянты любяць ускладняць жыццё тым, хто пакараны «хатняй хімія » (абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Для ўсіх астатніх, хто пакараны калоніяй, турмой і «хіміяй з накіраваннем у папраўчую ўстанову», «хатнія хімікі» — шчасліўчыкі. Але наколькі яны шчасліўчыкі — гэта вельмі цяжка сказаць.
Як расказвае асуджаны прадпрымальнік, трымаюць на павадку, як сабаку. Ты можаш пабыць у сваёй краме, а іншы час ты павінен сядзець як на прывязі: ні ўлева, ні ўправа. А пра праверкі днём і ўначы проста слоў няма. Не так даўно асуджаная жанчына апынулася ў бальніцы: не вытрымала сэрца. У яе вольны час з 18.00 да 20.00, то сядзяць за карчамі ахоўнікі рэжыму і фатаграфуюць кожны крок, каб не выйшла-зайшла на 2-3 хвіліны раней ці пазней. Калі раней дазвалялі выйсці па патрэбе, калі нейкая дастаўка, на тры метры ад дома, каб атрымаць, то зараз не маеш права выйсці за парог. Такога закону няма, міліцыянты кажуць, што на нарадзе аб такім новаўвядзенніім паведамілі. У царкву хадзіць не дазваляюць, хаця, здавалася б, для перавыхавання «адступнікаў» самае месца...

Другая маладая маці расказвала, як ёй па заяве дазвалялі схадзіць па патрэбе дзіцяці па-за межамі выдзеленага часу, потым заява знікала, фіксавалі яе нібы самавольны выхад і каралі. Гэта ў выпадку, калі вельмі хочацца выслужыцца, зорачку пазачарговую атрымаць, з палітычнымі ж усё можна, яны абсалютна ў Беларусі бяспраўныя. Часта помсцяць па розных прычынах, асабліва калі «дамашні хімік» не вытрымлівае здзекаў, самаўпраўства, падставы і піша скаргу. Тады ўсе сродкі добрыя для помсты. Бывала такое ўжо пасля адбыцця тэрміну, калі палітычны стаіць на прафуліку, міліцыянт прыедзе, праверыць, або наогул не прыедзе і потым з'яўляецца на божы свет папера, што не было дома, напрыклад, а відэакамера-фіксатар у яго была няспраўнай. Калі ты працуеш дома, то вынесці зробленае табой, каб прадаць, таксама забароняць, хаця добра ведаюць, што гэта адзіная магчымасць для твайго і дзіцячага ўтрымання. Вось і думай тут, хто перад табою: твой абаронца, памочнік, якімі маюць быць міліцыянты, як гэта ва ўсім цывілізаваным свеце, ці вораг, які цябе знішчае любымі сродкамі. А потым жа трэба будзе хадзіць з імі па адных вуліцах, жыць побач, бывае, аднакласнік твой у мінулым, які пад час тваёй «хатняй хіміі» вёў сябе як кат. Такое сёння ў Беларусі жыццё, кажа былая «хіміца», як сябе называе былая асуджаная на «хатнюю хімію». «Пад час адбыцця тэрміну ты не ў калоніі, ты не ў інтэрнаце для хімікаў, але цябе ламаюць псіхалагічна і фізічна, калі ты тры гады нармальна не спіш або калі рвеш жылы на працы, хапаючы падпрацоўкі, каб разлічыцца з даўгамі, якія ўзніклі з-за выплаты вялізных штрафаў, што даюць пры пакаранні».

Часам такія людзі крыўдуюць, што яны не маюць статуса палітвязня, нягледзячы на такія забароны, на такое стаўленне ад міліцыі. Але ж яны трапляюць у агульны спіс рэпрэсаваных па крымінальных справах, дзе на сённяшні дзень больш за 8.5 тысяч беларусаў. І гэта лічба працягвае расці штодзень.

Сутыкнуліся з парушэннем правоў?
Пішыце нам. Гэта бясплатна, бяспечна, ананімна
Made on
Tilda