Навіны

Адмовіліся даць паперу аб канфіскацыі ноўтбука: «Мы прадстаўнікі законнай улады, якая вам квітанцыя яшчэ патрэбна?»

На жыхара Камянецкага раёну завялі справу аб абразе Лукашэнкі

Вячаслаў Крэсцін

2 жніўня 2022 года да жыхара вёскі Сосны (Камянецкі раён) Вячаслава Крэсціна прыйшоў участковы для выкліку мужчыны ў РАУС на гутарку. Нібыта машына Вячаслава была заўважана ў ДТЗ. Для сувязі ўчастковы пакінуў нумар начальніка крымінальнай міліцыі — Янчука Максіма Міхайлавіча. На пытанне Вячаслава, чаму выклікаюць не позвай, Янчук адказаў, што «гутарка несур'ёзная, можа вы тут ні пры чым».

У гэты ж дзень Вячаслаў з жонкай паехалі на размову ў Камянецкі РАУС. Там іх чакалі два супрацоўнікі з Брэста. Адзін — маёр, іншы не прадставіўся.

Маёр спытаў мужчыну, дзе той знаходзіўся 5 мая 2022 года. «Напэўна, вы здагадаліся, што вас не па ДТЗ выклікалі», і паказаў скрыншот каментара нібыта Вячаслава з тэлеграм-канала Няўзорава пад публікацыяй, дзе выступаў Лукашэнка. Змест каментара: «Это выродок, его мнение никому не интересно, это жертва пьяной акушерки». На словах Вячаславу сказалі, што яму прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.368 (Абраза прэзідэнта), але ж адпаведны дакумент не далі.

Жонку Вячаслава пакінулі на допыт, а самога павезлі дадому, каб канфіскаваць ноўтбук. Папера аб канфіскацыі таксама не выдавалася. «Мы прадстаўнікі законнай улады, якая Вам квітанцыя яшчэ патрэбна?». Сказалі нікуды не з'яжджаць, заставацца на сувязі.

16 жніўня 2022 года Вячаслаў з жонкай з'ехалі з Беларусі. Як потым расказвалі суседзі, мужчыну шукалі супрацоўнікі і асабіста Вячаславу пагражалі тэрмінам ад 4 да 6 гадоў.
Made on
Tilda