Выйшаў з «сутак» экс-палітвязень і былы журналіст Сяргей Гардзіевіч
8 лютага 2024 пасля 15-суткавага арышту выйшаў на волю Сяргей Гардзіевіч — экс-палітвязень, былы журналіст з Драгічына. Па дадзеных ад крыніцы берасцейскай «Вясны», 15-суткавы тэрмін мужчына адбыў у камеры-адзіночцы. Двойчы яму выклікалі хуткую дапамогу.
Нагадаем, што затрымалі Гардзіевіча 24 студзеня 2024. Падставай для затрымання і пакарання стаў пратакол міліцыянтаў па арт.19.11 КоАП за рэпост артукулу выдання «Ганцавіцкі час». Суддзя ганцавіцкага суда Юлія Кукса пакарала Гардзіевіча 15 суткамі арышту.