7 лютага 2024 ў Варшаве прайшла чарговая акцыя пад назвай «Ультыматум Лукашэнку». Мэта акцыі: актуалізаваць праблему, якая тычыцца палітвязняў Беларусі, фарміраваць чыннікі для вызвалення палітвязняў. На гэты раз больш за 25 чалавек з 15 да 17 гадзін выйшлі да Дому Ураду з прапановай да польскіх уладаў звярнуцца да Лукашэнкі з ультыматумам аб вызваленні палітвязняў. Калі гэтага не будзе зроблена, заблакаваць мяжу.
«Нават на кароткі час спыненне руху таварных цягнікоў, якія ідуць з Кітая і Расіі, вырашыць праблему», — упэўнены каардынатар грамадска-палітычнага аб'яднання «Нацыянальна-дэмакратычная платформа» Анатоль Фёдараў.
Акрамя дэманстрацыі здымкаў палітвязняў і плакатаў з суадноснымі тэкстамі, якія трымаюць удзельнікі акцыі, у Дом Ураду таксама перададзена петыцыя, пад якой падпісаліся ўжо больш тысячы чалавек.
Паводле Анатоля Фёдарава, акцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль не будзе дзеянняў польскіх уладаў і іншых краін Еўразвязу ў гэтым накірунку па вызваленні беларускіх палітвязняў.
Чытаць далей:
Паводле Анатоля Фёдарава, акцыі будуць працягвацца да таго часу, пакуль не будзе дзеянняў польскіх уладаў і іншых краін Еўразвязу ў гэтым накірунку па вызваленні беларускіх палітвязняў.
Чытаць далей: