Пра людзей

Беларускі дабрачынны фонд «Дар лёсу» дзейнічае ў Варшаве

Арганізацыя дапамагае пацярпелым беларусам ды украінцам
У офісе фонду «Дар лёсу». Крыніца: берасцейская «Вясна»
У Варшаве (Польшча) ў касцёле св. Аляксандра ўжо другі год дзейнічае беларускі дабрачынны фонд «Дар лёсу». Яго арганізавалі мінчанкі Леакадзія Коян і Ірына Кашавар.

Фонд аказвае рознапланавую дапамогу пацярпелым беларусам і украінцам. Тут могуць абуць-апрануць, забяспечыць на першы час прадуктамі, сродкамі бытавой хіміі, лекамі, дапамагчы з пошукамі кватэры, выслухаць, дапамагчы ў псіхалагічным плане і наогул адаптавацца. Узялі пад апеку пенсіянераў, якія па волі лёсу апынуліся на чужыне. Тут сапраўды дзейнічае прынцып: беларус беларусу беларус. Дапамагаюць таксама праваабаронцам «Вясны» у Варшаве сабраць і накіраваць у Беларусь пасылкі для «хатніх» хімікаў і сем'ям рэпрэсаваных.

Вы за мяжой і вам патрэбна дапамога ад фонду «Дар лёсу»?
Звяжыцеся з імі па наступных кантантах:
Made on
Tilda