31 кастрычніка 2025 года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 48-гадовага Ігара Бахаўчука. МУС у спісе адзначыў, што гэта жыхар Берасця, і яго асудзіў Берасцейскі абласны суд па ч.1 арт.368 КК (Абраза А.Лукашэнкі) ды па арт.361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Нагадаем, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме» для цэнзуры ды пераследу за іншадумства.
Як высветліла Наша Ніва, гаворка пра інжынера, што скончыў універсітэт у Берасці. Працаваў у менскіх ды берасцейскіх кампаніях. З траўня 2022 года мужчына шукаў працу ў Літве. Мае сям'ю, жонку і сына.
МУС у спісе адзначыў, што у Бахаўчука «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што мужчыне прысудзілі «дамашнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання у папраўчую ўстанову).
МУС у спісе адзначыў, што у Бахаўчука «асуджанасць непагашаная». Гэта зазвычай азначае, што мужчыне прысудзілі «дамашнюю хімію» (абмежаванне волі без накіравання у папраўчую ўстанову).
