Але як высвятляецца, гэта опцыя не для ўсіх
Нам вядомы прыклады з Берасцейскай вобласці, калі тым, хто адбывае «хатнюю хімію», прадстаўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі спярша прапанавалі падаць заяву на змену пакарання на «папраўчыя работы». Пры гэтай форме пакарання дзяржава забірае 10-25% ад заробка, але менш кантролю за месцазнаходжаннем чалавека. Але калі некаторыя пачалі пісаць заявы, ім адмаўляюць з тлумачэннямі, што трэба б знайсці працу з зарплатай павышэй, і тады перавод на папраўчыя работы задаволяць.
Праваабаронцы з Віцебскай нядаўна паведамлялі пра падобнае ў сваім рэгіёне. Беларускі праваабаронца Аляксандр пракаментаваў гэтую практыку наступным чынам:
Праваабаронцы з Віцебскай нядаўна паведамлялі пра падобнае ў сваім рэгіёне. Беларускі праваабаронца Аляксандр пракаментаваў гэтую практыку наступным чынам:
«Калі раней галоўным стоп-сігналам быў прафулік і "экстрэмісцкі" статус, то цяпер дадаўся яшчэ і фінансавы бар'ер. Сістэма не проста хоча пакараць чалавека, яна хоча зрабіць гэта максімальна выгадна для сябе. Калі ты бедны — сядзі дома пад наглядам. Калі маеш грошы — дзяржава гатовая пагуляць у "гуманізм" за твой кошт».
Алгарытм, як самастойна падаць заяву аб змене пакарання з «хатняй хіміі» на папраўчыя работы размешчаны на сайце віцебскіх праваабаронцаў.
Патрэбная дапамога ў напісанні заявы на змену пакарання?
Ці хочаце напісаць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ад пакарання?
Звяртайцеся: тэлеграм @BrestSOS (берасцейскія праваабаронцы), віцебскія праваабаронцы.