Навіны

Наперад у мінулае

Цягнуць беларускіх дзяцей
Арыгінал фота: тэлеграм-канал івацэвіцкай раёнкі t.me/ivatsevichynews. Але мы схавалі твары непаўналетніх
Бацька вучаніцы адной са школ у Івацэвічах прыслаў абуранае паведамленне, што дзяцей пацягнулі 7 лістапада на плошчу ўскладаць кветкі да помніка тэрарысту суседняй дзяржавы, якому пакланяюцца толькі ў Беларусі, як і святкуюць кастрычніцкі пераварот толькі ў Беларусі. Па яго словах, няхай бы аматары Леніна хадзілі да свайго ідала пад чырвонымі сцягамі. Але навошта туды цягнуць школьнікаў?

Падобна, што настаўнікі цягнуць дзяцей наперад у мінулае, якое пахне крывёю, беднасцю і рабствам.
Made on
Tilda