Як паведамляе «Вясна», 2 лютага 2023 ў Баранавічах сілавікі прыйшлі да Мікалая Чарнавуса-малодшага, дома ў яго правялі ператрус. Па інфармацыі ад суседзяў, а 6 раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спіной.
Па папярэдняй інфармацыі, у пятніцу меўся адбыцца над суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Але ж такога суда не было. Ці затрыманы цяпер Чарнавус-малодшы у межах крымінальнай справы — невядома.
Па папярэдняй інфармацыі, у пятніцу меўся адбыцца над суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Але ж такога суда не было. Ці затрыманы цяпер Чарнавус-малодшы у межах крымінальнай справы — невядома.