Прызначаная дата разгляду ў Брэсцкім абласным судзе крымінальнай справы 53-гадовага палітзняволенага Мікалая Караля, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.
Мікалая Караля затрымалі 28 лістапада 2022 года і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА-7 Брэста. Напачатку берасцейца абвінавачвалі за абразлівы каментар у бок Лукашэнкі.
Зараз Мікалая Караля абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, паклёпе на адрас Аляксандра Лукашэнкі, спалучаным з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве, публічных абразах Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама суддзі ў сувязі з адпраўленнем ім правасуддзя:
Згодна з матэрыяламі следства Мікалай Кароль з лютага 2021 года па кастрычнік 2022 года са свайго мабільнага тэлефона размясціў у розных месенджарах паведамленні, у якіх выклаў паклёпніцкія выдумкі ў дачыненні да Лукашэнкі, публічна абразіў яго, а таксама кіраўнікоў Цэнтрвыбаркама і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, шэраг іншых дзяржаўных служачых і суддзю.
Ён жа 11 кастрычніка 2022 года у мэтах садзейнічання дзейнасці дэструктыўнага Telegram-канала, інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, вырабіў і адправіў паведамленне аб перамяшчэнні ваенных самалётаў у раёне Брэста.
Судовы працэс пачнецца 28 сакавіка і ён будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу празначаная разглядаць суддзя Святлана Крэмянеўская.

- арт. 391— абраза суддзі або народнага засядацеля;
- ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 1 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.