Судовыя паседжанні

Маці-адзіночцы Вользе Крондзе забаронена хадзіць у ігральныя ўстановы і гуляць у азартныя гульні

Бо не сплаціла штраф па справах, калі міліцыянт двойчы абразіўся

Вольга Кронда з дачкой

Пра новыя абмежаванні для сябе Вольга Кронда даведалася сёння, 2 верасня 2022 года, у судзе Івацэвіцкага раёна.

Вольга пакарана трыма гадамі «дамашняй хіміі», штрафам у памеры 50 базавых велічынь, а таксама мусіць заплаціць "маральную кампенсацыю" у памеры 3000 рублёў за абразу мясцовага міліцыянта Руслана Куцко ў інтэрнэце. Віны сваёй жанчына не прызнавала. Маральную кампенсацыю плаціць невялікімі часткамі, інакш ёй не дазваляюць мізэрныя заробкі. Вольга — рамесніца і мае невялікі даход. У яе хранічна хворая 5-гадовая дачка, якой могуць дапамагчы толькі ў прыватных цэнтрах. Не кажучы, што трэба апрануць, абуць, заплаціць жыллёва-камунальныя паслугі.

Але ж на жанчыну накладзены абмежаванні не толькі адносна ігральных устаноў. Аддзел прымусовага выканання даў распаражэнне аператарам сувязі не прадастаўляць Вользе Крондзе паслугі інтэрнэта, мабільнай сувязі і дамашняга тэлефона. А паштовым аператарам даведзена грошы за пасылкі з яе рукадзеллем не аддаваць у рукі Вользе. Абмежаванні будуць адменены, калі Кронда выплаціць штраф.

Але самае цікавае адбылося пры выхадзе Вольгі з судовай залы Івацэвіцкага дома правасуддзя. Суддзя Сяргей Кухоцкаволец сказаў:
«Выплатите штраф, можете посмотреть, что это такое. Это такие азартные игры, затягивает, можете денег выиграть».
Паводле Вольгі Кронды, яна не зразумела, гэта была рэклама ігральных устаноў і азартных гульняў ці суддзя падзяліўся асабістым вопытам?
Made on
Tilda