Пад будынкам міграцыі пачаліся бойкі, берасцейскі праваабаронца ўмяшаўся
Як паведамляе беларускае выданне Позірк, берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк выклікаў паліцыю на бойку, якая на днях адбылася пад будынкам Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі. Канфлікты пачаліся таму, што на дзень цяпер выдаюцца талончыкі толькі на 2 чалавек. А жадаючых падацца на статус уцекача нашмат больш, назбіраліся чэргі.
Кісляк выклікаў паліцыю на такую апошнюю бойку. У ёй пацярпеў, як аказалася, грамадзянін Украіны.
Кісляк падрэслівае, што грузінская паліцыя мусіць забяспечваць бяспеку тых, хто падаецца на прытулак.
Таксама Кісляк нагадвае, што 1 кастрычніка у Грузіі пастрожылася заканадаўства, якое рэгулюе пытанні падачы на ўцякацтва. Перад гэтым значна скараціўся прыём заяў на ўцякацтва (праз зніжэнне колькасці талонаў на прыём у дэпартамент міграцыі). Гэта адбываецца на фоне таго, што з 2020 года грузінскія ўлады так і не выдалі ні аднаго станоўчага рашэння па ўцякацтву для беларусаў (у тым ліку для самаго Кісляка).