Навіны

Фотафакт: Гадавіна забойства Андрэя Зельцара

Больш трох дзесяткаў беларусаў Варшавы 28 верасня 2023 прыйшлі да беларускай амбасады. Яны правялі акцыю памяці забітага супрацоўнікамі КДБ ў сваёй кватэры айцішніка Андрэя Зэльцара. У руках яны трымалі плакаты, партрэты Зельцара, знічы і бел-чырвона-белыя сцягі.

Нагадаем, што за каментары пра смерць Зельцара і супрацоўніка КДБ было затрымана не менш за 125 чалавек, з іх 124 асуджаны (ў асноўным да калоніі). Сярод жыхароў Берасцейшчыны такіх больш за два тузіны.
Made on
Tilda