Судовыя паседжанні

Маладой дзяўчыне з Баранавічаў прысудзілі калонію па палітычнай справе

За тэлеграм-чат і пратэсты
Вольга Мікалаева. Фота з VK (паводле Нашай Нівы)
Вользе Мікалаевай з Баранавічаў прысудзілі пазбаўленне волі, даведалася Наша Ніва. Але дакладны тэрмін ёй невядомы.

Шчэ ў снежні-2024 сілавікі заяўлялі пра затрыманне жанчыны. Яе назвалі «стваральніцай тэлеграм-чата "Белыя крылы Барановичи"» (той чат напярэдадні абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»). Гэты раённы чат быў зусім малым ды даўно неактыўным, а сама Вольга (па інфармацыі журналістаў) не была стваральніцай чата — хаця магла быць мадэратаркай.
Нагадаем, што беларускія ўлады з 2020 года актыўна выкарыстоўваюць абвінавачванні ў «экстрэмізме ды тэрарызме» ў мэтах рэпрэсій.
Апроч абвінавачванняў з-за тэлеграм-чата, Мікалаеву асудзілі за пратэсты 2020 года. Гэта вынікае з апошняга «спісу экстрэмістаў», бо там пазначана, што набыў моц прысуд яшчэ і па арт.342 КК.

Як раней пісала Наша Ніва, Вольга Мікалаева родам з Баранавічаў, скончыла вну ў Менску ды вярнулася ў родны горад. Любіць падарожнічаць, у студэнцтве грала ў музычных гуртах бубначкай.
Made on
Tilda