Панэльная дыскусія на тэму: «Палітзняволеныя ў Беларусі для беларусаў і беларусак, сусвету, праваабаронцаў і СМІ» адбылася ў Варшаве 11 чэрвеня 2023 года. У дыскусіі прынялі ўдзел да 50 чалавек. Сярод удзельнікаў дыскусіі былі былыя палітвязні розных гадоў, прадстаўніца па нацыянальнаму адраджэнню Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, апякунка Ігара Аліневіча Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях, якая таксама з'яўляецца апякункай палітвязня Вольга Гарбунова. Прыехала з Шатландыі Ірына Маклэйн — прадстаўніца ініцыятывы народнай амбасады Беларусі ў гэтай краіне.
Паводле прадстаўнікоў Пераходнага Кабінета, яны робяць усё для вызвалення палітвязняў. Ніхто не думаў, што будзе такая колькасць палітвязняў і не былі падрыхтаваны да гэтага ў матэр'яльным плане. Па падліках Вольгі Гарбуной, для таго, каб забяспечыць палітвязняў і іх сем'і, патрэбна 500 000 еўра ў месяц. Такіх грошай у кабінета няма. Матэрыяльныя рэсурсы шукаць вельмі цяжка, хаця ўсё робіцца для гэтага. Палітвязні — гэта прыярытэт працы Кабінета на міжнародным узроўні.
Гарбунова прызвала ўсіх прысутных стаць апекунамі палітвязняў і раз у месяц публічна гаварыць кожны аб сваім апякаемым. Паколькі міжнародных апекуноў не хапае на ўсіх палітвязняў. Як заўсёды на падобных сустрэчах, шмат спрэчак выклікала пытанне статуса палітвязня: што ён дае, важна гэта для тых, хто сядзіць ці не важна, важна гэта для сям'і ці не.

Паводле былога палітвязня Алега Кулешы, статус палітвязня найлепш дае адміністрацыя калоніі ці турмы — гэта жоўтыя біркі на адзенні вязняў.
Як сказаў былы палітвязень Аляксандр Кабанаў, статус палітвязня важны як для самога вязня, так і для яго сям'і. Паводле прадстаўнікоў Кабінета Інгі Кавалёнак, актывісткі з ініцыятывы Politzek.me, існуючая колькасць палітвязняў не паказвае сапраўднага маштабу катастрофы з вязнямі па палітычных матывах на міжнародным узроўні, якая адбываецца ў Беларусі з закладнікамі рэжыму.
Асобным было пытанне палітвязняў, якіх трэба вызваляць у першую чаргу, бо іх жыццю ўзнікла прамая пагроза. Прадстаўнікі Кабінета маюць прыярытэтны гуманітарны спіс з 500 асобаў, якіх трэба вызваляць неадкладна: гэта пенсіянеры, непаўнагадовыя, людзі з інваліднасцю, тыя, хто мае захворванні, з якімі небяспечна знаходзіцца ў зняволенні і лідэрамі партый і рухаў, з якіх здзекуюцца найбольш. Хаця, як сказаў Кабанаў, бывае, што з невядомых людзей або малавядомых, якія трапілі ў вязніцы па палітычных матывах, здзекуюцца страшна, і ніхто аб гэтым не ведае.
Адно з прыярытэтных было таксама пытанне асвятлення тэмы палітвязняў у СМІ. Зышліся на тым, што асвятленне сухімі лічбамі і пералікам прозвішчаў робіць пытанне палітзняволеных руцінным і прывычным. Трэба шукаць асабістыя гісторыі, якія б выклікалі зацікаўленасць чытача і ўразіць яго.

Былыя палітзняволеныя сказалі, што лепш агучваць, што робіцца з палітвязням у калоніі ці турме.
Гэта ўсё-такі дае стрымліваючы эфект пры ціску і здзеках з палітвязня. Калі дадзены прыказ прэсаваць канкрэтнага палітвязня, то маўчанне ролі не іграе.
Пасля дыскусіі, якая цягнулася 2 гадзіны, была магчымасць напісаць лісты палітзняволеным і пагутарыць з тымі, хто прайшоў беларускія калоніі і турмы.