Таксама ўзнагароджаны 2 вясноўца, якія за кратамі
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанні Медалём Ордэну «Пагоні» 11 цяперашніх і былых палітычных вязняў, 5 беларускіх байцоў, якія загінулі на вайне ва Украіне, а таксама айцішніка Андрэя Зэльцара, які загінуў у 2021 годзе пры перастрэлцы ў сваёй кватэры, куды ўварваліся сілавікі. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Сярод цяперашніх палітвязняў Берасцейскай вобласці адзначылі Паліну Шарэнда-Панасюк, Ігара Лосіка, Дар'ю Лосік, Уладзіміра Гундара.
Сярод узнагароджаных праваабаронцаў «Вясны» Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч.