Кажа спецдакладчыца ААН па Беларусі
Спецдакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн не аднойчы рабіла спробы дастукацца да ўладаў Беларусі з 2018 года, з моманту свайго назначэння, але зразумела, што яны гэтага не хочуць, таму што ў іх «свае погляды» на правы чалавека. Як сказаў Анаіс Марэн чалавек з дыпмісіі Беларусі, вы ўжо трэці спецдакладчык на маю бытнасць. Анаіс Марэн зразумела, што цяжка будзе прыйсці да паразумення з беларускай уладай. Так і аказалася, што цяперашняя беларуская ўлада як тады, так і цяпер, мае зусім іншае разуменне ў галіне правоў чалавека і іх абароне. Таму ўсе прапановы Анаіс Марэн беларускай уладай ігнараваліся і працягваюць ігнаравацца.
Паводле Анаіс, яна, па сутнасці атэіст, цяпер моліцца за Алеся Бяляцкага, праваабаронцаў, якія сядзяць за кратамі, журналістаў, навукоўцаў, сярод якіх ёсць яе знаёмыя, яе сябры.
Паводле Анаіс, яна, па сутнасці атэіст, цяпер моліцца за Алеся Бяляцкага, праваабаронцаў, якія сядзяць за кратамі, журналістаў, навукоўцаў, сярод якіх ёсць яе знаёмыя, яе сябры.
«Я ўвесь час думаю пра іх, як яны і іх родныя пераносяць катавальныя ўмовы. Тое, што ўрад адмаўляецца падзяліцца з намі і роднымі інфармацыяй пра палітвязняў — таксама ёсць форма катавання».