Навіны

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве

Варшава, 24 верасня 2023. Фота Берасцейскай Вясны
24 верасня 2023 беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі, супраць гвалту і насілля, што адбываюцца ў Беларусі.

Выступоўцы павіншавалі Ігара Аліневіча з днём народзінаў. Былы палітвязень Алег Кулеша папрасіў пісаць віншаванні ўсюды, рэпосціць іх, каб інфармацыя разыходзілася чым найшырэй. Ён са свайго досведу ведае, што яна дойдзе да палітвязня Аліневіча, дзе б ён не знаходзіўся. Гаварылі асобна пра палітвязняў «Вясны» і дзень народзінаў кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага. Запрасілі на выставу, прысвечаную Бяляцкаму, якая адкрыецца 26 верасня а 18-й гадзіне у Беларускім Доме Варшавы.

Беларусы Варшавы ў чарговы раз асудзілі рэжым Лукашэнкі за злачынствы, якія адбываюцца на іх роднай зямлі. І запэўнілі, што такія рэгулярныя акцыі будуць да таго часу, пакуль «рэжым не абваліцца».
Made on
Tilda