Судовыя паседжанні

Прызначаная дата суда над жыхаркай Баранавіч

Брэсцкі абласны суд 4 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовай жыхаркі Баранавіч Падгайскай Анастасіі Алегаўны, якая размяшчала ў тэлеграм-каналах звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Яе абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 КК).
Справу будзе разглядаць суддзя Андрэй Васілюк.

Дзяўчыну затрымалі напрыканцы 2022 года і да суда яна была пад хатнім арыштам.

Вядома, што Падгайская ў кастрычніку 2022 года неаднаразова перасылала фота- і відэафайлы з тэкставымі паведамленнямі ў бот дэструктыўнага Telegram-канала экстрэмісцкага фарміравання.

Інфармацыя, адпраўленая ёй, змяшчала звесткі аб абстаноўцы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама аб праводзімых планавых мерапрыемствах на агульнавайсковых палігонах.
Крыніца: spring96.org
Made on
Tilda