Іншыя артыкулы

IDAHOT — дзень супраць гамафобіі і трансфобіі

17 траўня кожны год па ўсім свеце адзначаецца Дзень супраць гамафобіі і трансфобіі. І гэта добрая нагода каб успомніць, што ў Беларусі гамафобія з трансфобіяй таксама з'яўляюцца сур'ёзнымі праблемамі. У нашай краіне сілавікі дадаткова прыніжаюць затрыманых, калі падазраюць іх у датычнасці да ЛГБТ-супольнасці.

Да таго ж улады распрацоўваюць закон на манер расейскага, які будзе забараняць так званую "ЛГБТ-прапаганду" (а разам з тым "прапаганду чайлфдры"). Дарэчы, згодна з апошняй справаздачай ILGA-Europe, па ўсёй Еўропе менавіта Расея займае апошняе месца ў рэйтынгу прававога становішча ЛГБТК-людзей. Беларусь займае 5-е месца з канца:
Для паляпшэння прававога становішча ў нашай краіне, напрыклад, бракуе забароны мовы варожасці і злачынстваў на глебе нянавісці па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі ахвяры ці гендэрнай ідэнтычнасці (вось гэта мусіць быць злачынствамі на глебе нянавісці, а не каментары пра сілавікоў).
Пераслед ЛГБТ-людзей не тычыцца толькі і выключна ЛГБТ-супольнасць. Ён тычыцца кожнага і кожную з нас. Таму што па досведу Расеі можна бачыць, што з-за гамафобнай рыторыкі ўладаў значна ўзрастае колькасць нападаў на людзей за тое, што ў іх "нестандарная" знешнасць (пад чым могуць разумецца пафарбаваныя валасы ці проста нейкай незвычайная фрызура).
Да таго ж, эксперты называюць адным з крытэрыяў пераходу аўтакратыі да таталітарызму як раз кантроль асабістага жыцця грамадзян (ў аўтакратыях уладам хапае, каб грамадзяне "не цікавіліся палітыкай", а пры таталітарызме улады патрабуюць каб грамадзяне на словах і справай вельмі актыўна падтрымлівалі курс уладаў).

Такім чынам, гамафобія робіць горш усяму грамадству, а не толькі прадстаўнікам ЛГБТК-супольнасці.
Made on
Tilda