Навіны

Паліне Шарэнда-Панасюк не задаволілі апеляцыйную скаргу ў Гомельскім абласным судзе

Згодна з гэтым выракам тэрмін жанчыны за кратамі павялічваецца з 2 да 3 гадоў пазбаўлення волі

Паліна Шарэнда-Панасюк

«На жаль, цуду не адбылося, Паліне прыйдзецца адбыць яшчэ адзін год зняволення. Нядаўна атрымаў ад яе ліст, мая жонка трымацца годна, прысуд успрыняла з усмешкай, яна дзякуе ўсім за падтрымку, і кажа, што толькі наша поўная перамога вызваліць яе і астатніх палітвязняў», — сказаў «Белсату» муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, што першапачаткова Паліну асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі. Паводле таго абвінавачвання, ад жанчыны пацярпелі ажно 7 міліцыянтаў падчас аднаго вобшуку ў яе сям'і.

Потым жанчыну накіравалі у гомельскую калонію. Там Паліну неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым асудзілі за нібыта шматлікія парушэнні парадку калоніі. Згодна з тым, другім выракам, берасцейская актывістка мусіць правесці за кратамі не 2, а 3 гады.
Made on
Tilda