Навіны

Дар'і Лосік запатрабавалі 2 гады калоніі

Палітзняволеную судзяць за тое, што дала інтэрв'ю «Белсату»

Дар'я Лосік. Крыніца фота: сацсеткі

18 студзеня 2023 года ў Берасці пачаўся суд над палітзняволенай Дар'яй Лосік. Яна за кратамі ўжо 3 месяцы, яе трымаюць пад вартай з-за інтэрв'ю «Белсату».

Незалежнае беларускае медыя «Белсат» прызнана беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем». Тое, што Дар'я дала «Белсату» інтэрв'ю, кваліфікавана следствам і пракурорамі па ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу разглядае абласны суд Берасцейскай вобласці, працэс вядзе суддзя Мікалай Грыгаровіч.

Паводле паведамлення дзяржаўнага медыя «БелТА», Дар'я цалкам прызнала віну ды прасіла не назначаць ёй пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, а пракурорка запатрабавала для жанчыны 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд будзе агучаны 19 студзеня 2022 года.
2023-01-18 14:26