Навіны
Асуджанага па «карагоднай справе» палітвязня перавялі з «хіміі» у калонію
Акцыя пратэсту 13 верасня 2020 года ў Берасці. За эту акцыю завялі крымінальную справу, якую клічуць «карагоднай».
Арцёму Тарасюку
прысудзілі
паўтары гады абмежавання волі за акцыю пратэсту, якая прайшла 13.09.2020 у Берасці. Пакаранне ён адбываў у ПУАТ №46.
Але ж як нядаўна стала вядома, вязню ўзмацнілі пакаранне: на спробу даслаць ліст у ПУАТ прыйшоў адказ «знаходзіцца ў месцы пазбаўлення волі».
У якой калоніі зараз знаходзіцца Арцём, як і што стала падставай для пераводу ў калонію, берасцейскай «Вясне» пакуль невядома.
2022-11-01 12:41