Як стала вядома Берасцейскай Вясне, палітвязня з абмежаванымі магчымасцямі (адсутнічае адна нага) Уладзіміра Гундара адправілі з бабруйскай калоніі №2 у крытую магілёўскую турму №4.
Чаму і за што адправілі не сказалі ні ў Бабруйску, ні ў Магілёве. Адвакатку Гундара, якая хацела сустрэцца ў напрыканцы верасня з сваім падабаронным, адмовілі ў сустрэчы. Яшчэ 26 верасня родным сказалі пры сустрэчы з супрацоўнікам калоніі, што з ім усё добра, таблеткі ад ціску, паведаміла медык, атрымлівае што дня. Напачатку кастрычніка дайшла звестка, што Гундара адправілі ў крытую магілёўскую турму №4. Але зноў жа родным не сказалі пра гэта. І толькі 10 кастрычніка стала дакладна вядома, што Гундар вывезены з бабруйскай калоніі ў магілёўскую турму. Чаму, за што і ці быў суд, ніхто нічога не сказаў.
Цяпер родныя спадзяюцца, што, можа, нарэшце атрымаюць вестачку.
Нагадаем, што ад палітвязня няма звестак з 3 жніўня 2023. Родныя мяркуюць, што яго ўтрымлівалі ў ШІЗА, адкуль нельга пісаць лістоў.
Уладзімір Гундар пакараны 20 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. З іх 18 гадамі па «справе» Аўтуховіча.